Беларуская старонка "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся"

Якaя пpыгoжaя нaзвa ў нaшaй кpaiны – Бeлapycь! А яшчэ мы зaвём яe – Рaдзiмa. А яшчэ – Бaцькaўшчынa. Рaдзiмa – бo тyт мы нapaдзiлicя, бo янa нaм caмaя poднaя з ycix кpaiн нa цэлым cвeцe. Бaцькaўшчынa – бo янa дacтaлacя нaм aд бaцькoў нaшыx. А iм aд ixнix бaцькoў – нaшыx дзядoў. А дaлeй – aд пpaдзeдaў, aд пpaпpaдзeдaў... I тaк – aж дa caмыx дaлёкix пpoдкaў.    

Нaд шыpoкiмi пaлямi, нaд вeкaвeчнымi пyшчaмi, нaд зялёнымi лyгaмi, нaд блaкiтнымi cтyжкaмi pэк i paчyлaк, нaд люcтэpкaмi нeзлiчoныx aзёp лyнaюць y выcoкiм нeбe бeлaкpылыя бycлы. Тaмy пaэт нaзвaў кpaiнy нaшy зямлёю пaд бeлымi кpылaмi.    

А кoлькi бaгaццяў cxaвaнa ў зямлi гэтaй! Кaлiйныя coлi, якiмi ўзбaгaчaюць глeбy, кaб янa нe бяднeлa i дaвaлa дoбpыя ўpaджai. Жытa ў пoлi, яблыкi ў caдax, cвoйcкaя жывёлa нa пaдвopкax, звяpы ў ляcax, pыбa ў вoдax... Ды xiбa пepaлiчыш ycё!   

Алe caмы вялiкi cкapб Бeлapyci – гэтa людзi, бeлapycы.    

Пoбaч з бeлapycaмi жывyць y нaшыx гapaдax i вёcкax пaлякi, лiтoўцы, pycкiя, яўpэi, тaтapы... – выxaдцы з iншыx кpaiн. Уce paзaм мы cклaдaeм бeлapycкi нapoд. Уce мы – гpaмaдзянe нeзaлeжнaй Рэcпyблiкi Бeлapycь. Тaк зaвeццa нaшa дзяpжaвa. Уce мы пaвiнны пaмнaжaць cвaёй пpaцaй яe бaгaццi, бapaнiць aд нягoд i нaпacцяў, як бapaнiлi яe нaшы пpoдкi.

Прымаўкі

Дзевяць распаўсюджаных прымавак у рускай мове і іх аналагі ў беларускай.
 
Па-руску: Без труда не вытащишь и рыбку из пруда
Па-беларуску:
  • Каб рыбу есьці, трэба ў ваду лезьці
  • Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца
  • Па дарозе ідучы, грыбоў не набярэш
Па-руску: Будет и на нашей улице праздник
Па-беларуску:
  • Прыйдзе тата нашае свята
  • Будзе і на вашай вуліцы кірмаш
  • Загляне сонца і ў наша ваконца
Па-руску: Взялся за гуж – не говори, что не дюж
Па-беларуску:
  • Узяўся за гуж, не кажы, што нядуж
  • Калі ўлез у дугу, не кажы “не магу”
  • Калі даўся запрэгчы, то дайся й паганяць
Па-руску: У страха глаза велики
Па-беларуску:
  • Хто баіцца, таму ўваччу дваіцца
  • У страха вочы па яблыку
  • Хто ваўкоў баіцца, па ягады ня ходзіць
  • Баяўшыся трэску, і ў лес не хадзіць
Па-руску: В тихом омуте черти водятся
Па-беларуску:
  • Ціхая вада грэблю рве
  • Ціхая вада берагі падмывае
  • У ціхім балоце чэрці растуць
  • Ціхі сабака спатайка кусае
  • Хто ціха ходзіць, той густа месіць
  • Ціхая свіння глыбока рые
  • Сядзіць ціха, а думае ліха
  • Бойся не таго сабакі, што брэша, а таго, што лашчыцца
Па-руску: Бабушка надвое сказала
Па-беларуску:
  • Бабка надвое варажыла
  • “Можа” надвое варожа
  • Надвое бабка варажыла, а ў вадно месца палажыла
 
свернуть

Знакамiтыя асобы Беларусі

Вядомыя гiстарычныя асобы Беларусi

Барбара Радзівіл

Вялікая княгіня, каралева Польшчы.

Леў Сапега

Дзяржаўны і ваенны дзеяч, гетман Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, дыпламат, мысліцель. Адзін з галоўных стваральнікаў Статута ВКЛ (1588 г.) – выдатнага помніка прававой і палітычнай думкі, па сутнасці першай канстытуцыі ў Еўропе.

 Тадэвуш Касцюшка

Тадэвуш Касцюшка, які нарадзіўся ў Беларусі ў 1746 годзе, з’яўляецца нацыянальным героем Беларусі, Амерыкі і Польшчы. Быў кіраўніком нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года ў Рэчы Паспалітай, прымаў удзел у вайне за незалежнасць ЗША.

Вядомыя вучоныя з Беларусі

Ігнат Дамейка

Нарадзіўся ў Беларусі ў 1802 годзе. Быў знакамітым геолагам, большую частку жыцця правёў у Чылі, дзе стаў нацыянальным героем. За свае дасягненні афіцыйна прызнаны ЮНЕСКА.

Іван (Ян) Чэрскі

Знакаміты вучоны-географ, геолаг, даследчык Сібіры, імем якога названы шэраг геаграфічных аб'ектаў. Нарадзіўся ў маёнтку Свольна Віцебскай губерні ў 1845 годзе.

Мікалай Судзілоўскі (псеўданім Нікалас Русель)

Этнограф, географ, хімік, біёлаг, урач-генетык, рэвалюцыянер-народнік, першы прэзідэнт сената Гавайскіх астравоў. Нарадзіўся ў 1850 г. у Магілёве ў збяднелай дваранскай сям'і. З 1892 года жыў на Гаваях, дзе адстойваў правы карэнных жыхароў.

Аляксандр Чыжэўскі

Нарадзіўся ў Гродзенскай вобласці ў 1897 годзе. Прызнаны вучоны, які вывучаў біялагічнае ўздзеянне Сонца і Сусвету, у тым ліку суадносіны сонечнай актыўнасці з перыядамі войнаў у гісторыі чалавецтва.

Соф'я Кавалеўская

Першая ў свеце жанчына-прафесар матэматыкі паходзіць са шляхецкага беларускага роду. Дзяцінства правяла ў маёнтку Палібіна Віцебскай губерні, а ў 18 гадоў заключыла фіктыўны шлюб, каб паехаць за мяжу і займацца навукай. Працы Кавалеўскай прысвечаны матэматычнаму аналізу, механіцы, астраноміі.

Павел Сухі

Авіяканструктар, вынаходнік, адзін са стваральнікаў рэактыўнай і звышгукавой авіяцыі, аўтар паўсотні арыгінальных канструкцый самалётаў, больш за трыццаць з якіх былі пабудаваны і выпрабаваны. Нарадзіўся ў 1895 г. у горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці.

Міхаіл Высоцкі

Выдатны вучоны і канструктар, пад кіраўніцтвам якога ствараліся лепшыя аўтамабілі МАЗ, на працягу дзесяцігоддзяў генеральны канструктар па аўтамабільнай тэхніцы Беларусі. Аўтар 134 вынаходстваў і 17 патэнтаў. Герой Беларусі (2006). Нарадзіўся ў в. Семежава Мінскай вобласці (1928).

Жарэс Алфёраў

Нарадзіўся ў Віцебску ў 1930 годзе. Алфёраў удастоены Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 2000 годзе.

Вядомыя касманаўты з Беларусі

Пётр Клімук

Пётр Клімук, першы беларускі касманаўт, вучоны ў галіне тэхнічных навук, двойчы Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў в. Камароўка Брэсцкага р-на ў 1942 годзе. Ажыццявіў тры палёты ў складзе экіпажаў касмічных караблёў і арбітальных комплексаў, правёў у космасе 78,76 сутак.

Уладзімір Кавалёнак

Уладзімір Кавалёнак, беларускі касманаўт, вучоны ў галіне ваенных навук, двойчы Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў в. Белае Мінскай вобласці ў 1942 годзе. Ажыццявіў тры палёты ў космас у якасці камандзіра экіпажа, правёў у космасе 216,38 сутак, у тым ліку ў адкрытым космасе 2,3 гадзіны.

Алег Навіцкі

Першы беларускі касманаўт, які ўзначаліў у 2013 годзе экіпаж 34-й міжнароднай экспедыцыі на МКС. Алег Навіцкі нарадзіўся ў 1971 годзе ў г. Чэрвень Мінскай вобласці. Да паступлення ў атрад касманаўтаў служыў ваенным лётчыкам, ветэран баявых дзеянняў, узнагароджаны медалямі Міністэрства абароны РФ.

Вядомыя ў мастацтве беларусы

Марк Шагал

Нарадзіўся ў 1887 годзе ў Віцебску. Самы знакаміты ўраджэнец Беларусі, вядомы ва ўсім свеце як класік авангардызму ў выяўленчым мастацтве. Напалеон Орда Мастак, кампазітар, ураджэнец в. Варацэвічы Пінскага павета. Стварыў больш за тысячу эскізаў збудаванняў Беларусі, Літвы, Польшчы, Францыі, якія з'яўляюцца каштоўнай крыніцай для гісторыкаў архітэктуры і рэстаўратараў Еўропы. У 2007 годзе 200-годдзе з дня нараджэння Н. Орды было ўключана ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА.

Іван Хруцкі

Нарадзіўся ў мястэчку Ула Лепельскага павета Віцебскай губерні. Выдатны мастак, які распрацаваў уласны тып нацюрморта ў спалучэнні з партрэтам. 200-годдзе з дня нараджэння Івана Хруцкага ў 2010 годзе было ў календары памятных дат ЮНЕСКА.

Луіс Барт Маер

Нарадзіўся ў Мінску ў 1885 годзе. Кінематаграфіст Луіс Барт Маер найбольш вядомы як адзін з заснавальнікаў галівудскай кінастудыі "Метра-Голдвін-Маер", а таксама амерыканскай Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук. Менавіта Маер прапанаваў штогод уручаць прэмію "Оскар".

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч

Пісьменнік, заснавальнік новай беларускай літаратуры і прафесійнай драматургіі, стваральнік першага беларускага тэатральнага калектыву, акцёр. У 2008 годзе 200-годдзе з дня нараджэння В. Дуніна-Марцінкевіча было ўключана ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА.

Міхаіл Савіцкі

Народны мастак Беларусі, аўтар амаль 200 палотнаў, стваральнік унікальнай серыі карцін "Лічбы на сэрцы", прысвечанай вязням канцлагераў. Многія работы Міхаіла Савіцкага атрымалі сусветную вядомасць. Нарадзіўся ў в. Звянячы Віцебскай вобласці (1922). Герой Беларусі (2006).

Васіль Быкаў

Быкаў Васіль Уладзіміравіч, беларускі празаік, драматург, публіцыст. Нарадзіўся ў 1924 годзе ў в. Бычкі Віцебскай вобласці. Народны пісьменнік Беларусі (1980). У 1990-1993 гг. – прэзідэнт аб’яднання беларусаў свету "Бацькаўшчына".

Гаўрыла Вашчанка

Народны мастак Беларусі, жывапісец і педагог. "Чалавек года-92" і "Чалавек ХХ стагоддзя" (1993) па прызнанні Міжнароднага біяграфічнага цэнтра Кембрыджа. "Чалавек года-94" па версіі Амерыканскага біяграфічнага інстытута. Нарадзіўся ў в. Чыкалавічы Гомельскай вобласці (1928).

Вядомыя палітыкі з Беларусі

Хаім Вейцман

Нарадзіўся ў Беларусі ў вёсцы Моталь (зараз Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць) у 1874 годзе. Хаім Вейцман быў выдатным хімікам, чытаў лекцыі ў Швейцарыі і Вялікабрытаніі. Як актыўны сіяніст ён быў выбраны першым прэзідэнтам Дзяржавы Ізраіль (1949) і заставаўся на гэтай пасадзе да самай смерці (1952).

Андрэй Грамыка

Дыпламат, у 1957-1985 гг. міністр замежных спраў СССР. Узначальваў савецкую дэлегацыю на канферэнцыі па стварэнню ААН, распрацоўваў Статут арганізацыі. Нарадзіўся ў 1909 г. у в. Старыя Грамыкі (Веткаўскі раён Гомельскай вобласці).

Знакамітыя асветнікі Беларусі

Францыск Скарына

Нарадзіўся ў Полацку ў 1486 годзе. Беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Пераклаў на беларускую мову і выдаў 23 кнігі Бібліі, першую – у 1517 годзе. Святая

Ефрасіння Полацкая

Нарадзілася ў XII стагоддзі. Стала манашкай у 12 гадоў і правяла жыццё, дапамагаючы бедным і будуючы цэрквы і манастыры па ўсёй Беларусі. Памерла ў час паломніцтва ў Іерусалім, яе мошчы вернуты ў Беларусь у 1910 годзе. Прылічана да ліку святых, ушаноўваецца як нябесная заступніца зямлі беларускай.

Чэмпіёны з Беларусі

Аляксандр Мядзведзь

Беларускі спартсмен і трэнер (вольная барацьба). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1964, 1968, 1972), свету (1962, 1963, 1966, 1967, 1969–71). Прызнаны лепшым барцом вольнага стылю ХХ стагоддзя.

Вольга Корбут

Легендарная гімнастка заваявала 4 залатыя алімпійскія медалі, тры з іх – на алімпійскіх гульнях у Мюнхене (1972). У 1972 годзе прызнана лепшай спартсменкай свету.

Віталь Шчэрба

Беларускі спартсмен (спартыўная гімнастыка). Чэмпіён XXV Алімпійскіх гульняў (1992, Іспанія). Бронзавы прызёр XXVI Алімпійскіх гульняў (1996, ЗША). 14-разовы чэмпіён свету, 10-разовы чэмпіён Еўропы. Пераможца Гульняў добрай волі (1990, ЗША). Чэмпіён Універсіяд (1993, 1995). Лепшы спартсмен свету за 10-годдзе (1991–2000).

Ігар Макараў

Макараў заваяваў залаты медаль у дзюдо на Алімпійскіх гульнях у Афінах ў 2004 годзе. Юлія Несцярэнка Несцярэнка заваявала залаты медаль у бегу на 100 метраў на Алімпійскіх гульнях у Афінах ў 2004 годзе.

Максім Мірны

Максім Мірны – самы вядомы тэнісіст Беларусі, які заваяваў серыю міжнародных узнагарод у парным разрадзе і вывеў беларускую зборную на лепшае месца за ўсю яе гісторыю на Кубку Дэвіса.

Вікторыя Азаранка

Знакамітая беларуская тэнісістка, пераможца найбуйнейшых сусветных турніраў, алімпійская чэмпіёнка. У студзені 2012 года Вікторыя Азаранка ўпершыню ў кар'еры ўзначаліла рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). На Алімпіядзе-2012 у Лондане заваявала золата ў міксце (у пары з Максімам Мірным) і бронзу ў адзіночным разрадзе.

Дар'я Домрачава

Трохразовая чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў у Сочы (2014) у гонцы праследавання, індывідуальнай гонцы на 15 км, мас-старце (12,5 км), бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы (2010) у індывідуальнай гонцы на 15 км. Па версіі прэміі Biathlon Award беларуская спартсменка названа лепшай біятланісткай 2010 года.

Аляксей Грышын

Фрыстайліст, які прынёс Беларусі першае ў гісторыі незалежнай дзяржавы золата зімовых Алімпійскіх гульняў (Ванкувер-2010), бронзавы прызёр Алімпіяды ў Солт-Лэйк-Сіці (2002).

Сяргей Мартынаў

"Кароль малакалібернай вінтоўкі", алімпійскі чэмпіён Лондана-2012, двухразовы бронзавы прызёр Алімпіяд у Сіднэі і Афінах, рэкардсмен свету: 600 ачкоў з 600 магчымых у стральбе лежачы з малакалібернай вінтоўкі.

Руслан Салей

Адзін з лепшых гульцоў у гісторыі беларускага хакея, капітан нацыянальнай зборнай. Руслан Салей першым з айчынных майстроў клюшкі дайшоў да фіналу Кубка Стэнлі.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
свернуть

Святы Беларусі

Дзяржаўныя святы Беларусі

Дзень Канстытуцыі - 15 сакавіка 1994 года была прынята Канстытуцыя незалежнай Рэспублікі Беларусь. 

Дзень яднання народаў Беларусi i Расii - галоўнае свята Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі адзначаецца 2 красавика. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты Расіі і Беларусі Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка падпісалі ў Маскве Дагавор аб саюзе Беларусi i Расii. Праз год, 2 красавіка 1997 года, быў падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі, які быў пакладзены ў аснову працэсаў інтэграцыі дзвюх дзяржаў. 

Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь - 2-я нядзеля. Свята прысвечана галоўным сімвалам краіны, якія ўвасабляюць ідэі нацыянальнага адзінства і з'яўляюцца важнейшымі атрыбутамі суверэнітэту і незалежнасці Беларусі. 

Дзень Перамогі - 9 мая Беларусь святкуе перамогу над фашызмам у Вялікай Айчыннай вайне (Другой сусветнай). У краіне гэта адна з самых шануемых дат, таму што перамога дасталася вялікай цаной - загінуў кожны трэці беларус. Ветэраны вайны ў Беларусі карыстаюцца асаблівай пашанай, таму ўрачыстыя шэсці ветэранаў - галоўнае святочнае мерапрыемства Дня Перамогі. Яны праходзяць па ўсёй краіне.

Дзень Незалежнасці - адзначаецца ліпеня - у дзень вызвалення ў 1944 годзе горада Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.  Галоўнае мерапрыемства свята - урачысты парад. У Мінску ён праводзіцца на праспекце Пераможцаў і нагадвае аб тым, што беларускі народ цаной неймаверных страт заваяваў свабоду краіны, а таксама дэманструе дасягненні суверэннай Беларусі.

 

Святы і памятныя дні ў Беларусі

1 студзеня - Новы год. 

7 студзеня - Нараджэнне Хрыстова (праваслаўнае). 

23 лютага - Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Хоць галоўныя героі гэтага дня ваеннаслужачыяу Беларусі ён лічыцца святам усіх мужчын

8 Сакавіка - Дзень жанчын. Свята было заснавана ў хуткім часе пасля рэвалюцыі 1917 года. У сучаснай Беларусі 8 Сакавіка з'яўляецца святам Вясны і днём, калі ўшаноўваюць жанчын. 

1 Мая - Свята працы. Адзін з папулярных святаў у Беларусі. У гэты дзень праводзіцца мноства канцэртаў і іншых відовішчных мерапрыемстваў. Многія святкуюць яго, робячы пікнікі.  

7 лістапада - Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. 

25 снежня – Нараджэннее Хрыстова  (каталіцкае). 

Памятныя дні

У Беларусі афіцыйна ўстаноўлены памятныя дні, у якія прынята ўспамінаць ахвяр вялікіх трагедый, аддаваць даніну павагі памерлым. 

Дзень памінання памерлых (Радаўніца) - 9-ы дзень пасля праваслаўнага Вялікадня. У гэты дзень прынята наведваць могілкі, прыводзіць у парадак магілы сваякоў і блізкіх людзей. 

26 красавіка - Дзень чарнобыльскай трагедыі. 

22 чэрвеня - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. 

Народныя святы

Нараўне з афіцыйнымі ў Беларусі застаюцца папулярнымі старажытныя народныя святы.

Каляды (к. 25 снежня, п. 7 студзеня)

Калі першая зорка з’яўлялася на небе, уся сям’я садзілася за стол, засланы белым абрусам, пад які клалі сена. З гэтага дня па сяле хадзілі калядоўшчыкі — юнакі і дзяўчаты, пераапранутыя ў цыганоў, казу, жорава, кабылу. Калядоўшчыкі спявалі песні-калядкі, скакалі пад скрыпачку і бубен, у заключэнне выконвалі велічальную песню гаспадарам дома з самымі шчодрымі пажаданнямі, а ў адказ атрымлівалі пачастункі.

Сырны тыдзень, або Масленка (за 8 тыдняў да Вялікадня)

Старажытнае язычніцкае свята. У гэты тыдзень праводзяць зіму. Сёння Сырны тыдзень болей вядомы як Масленка. На Масленку ласуюцца блінамі, спяваюць масленічныя песні.

Гуканне вясны (з 14 сакавіка)

Першае вясновае свята. Дзяўчаты збіраліся на ўзгорках (каб было бліжэй да неба) і спявалі вяснянкі — песні, у якіх клікалі вясну. Вадзілі карагоды, спальвалі пудзіла зімы, як на Масленку. Падчас спеваў вяснянак і гукальных карагодаў дзяўчаты падкідвалі ўверх печыва ў выглядзе птушак — жаўрукоў, кулікоў, буслоў, што павінна было, як і спевы, хутчэй выклікаць надыход вясны.

Вялікдзень

Гэтае свята лічыцца найвялікшым каляндарным святам. Яно складае выключную адметнасць, самабытнасць беларускага абрадава-святочнага каляндара. На гэта свята сутракалі Новы Год па сонечнаму календару. Святкавалася ў дзень вяснавога раўнадзенства. Потым стала перасоўным ад 4 красавіка да 8 мая. Апошняя нядзеля перад святам была Вербная нядзеля. У царкву заносілі галінкі вярбы, якія асвяшчалі святой вадой. Потым прынасілі дамоў і з'ядалі па аднаму пухірку, каб абараніцца ад маланкі, а рэшткі вярбы захоўвалі да наступнай Вербніцы.

Радуніца

Адзначаўся ў чысты чацвер, як частка агульнакаляндарнай традыцыі ўшанавання дзядоў. Гэтае свята больш вядома пад назвай Радауніца (Ра́даніца, Ра́дуніца, Радаўні́цкія Дзяды́, На́ві Дзень) – дзень памінаньня памерлых ва ўсходніх славянаў, на які са старажытных часоў адбываліся трапэзы на магілах бацькоў і блізкіх сваякоў.

Купалле

У разгар лета ў Беларусі адзначаюць Купалле – адно з найстарадаўнейшых народных свят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі. Гэтае свята насычана прыгожымі язычніцкімі звычаямі. Сутнасць гэтага свята засталася некранутай да нашых дзён. Увасабленнем былі ачышчальныя вогнішчы, ачалавечаны вобраз жанчыны Купалы і нават яго дочкі. Сёння згодна з праваславным календаром свята адзначаюць у ноч з 6 на 7 ліпеня, каталіцкім – 24 чэрвеня.

З Купаллем звязана шмат дзіўных легенд і паданняў. У народзе верылі, што ў гэту ноч рэкі свецяцца асаблівым нерэальным святлом, а ў іх водах купаюцца душы памерлых у абліччы русалак. Па зямлі ходзяць ведзьмы, чарадзеі і духі, якія імкнуцца нашкодзіць чалавеку, расліны і жывёлы размаўляюць, а сонца на золку "гуляе".

Убачыць гэтыя цуды, зразумець мову звяроў і птушак можна з дапамогай кветкі папараці, якая зацвітае, згодна з павер'ямі, усяго на імгненне раз у год. Яна давала незвычайную здольнасць бачыць будучыню і знаходзіць усе схаваныя скарбы свету, але раздабыць яе мог толькі вельмі смелы чалавек. Пошук "папараць-кветкі" – адзін з самых таямнічых рытуалаў купальскай ночы.

Дажынкі

Дажынкі – старажытнае народнае свята ў беларусау, звязанае з апошнімі момантамі жніва. Суправаджалася народнымі абрадамі, танцамi, песнямі, чым былі ўдзячныя «духам нівы» за хлеб і заадно прасілі даць урадлівасць і налета.

Дзяды

Дзяды –  свята беларускага народнага календаря, звязанае з памінаннем продкаў («дзядоў»). У славянскай міфалогіі «дзядамі» таксама называюць душы продкаў. У Беларусі Дзяды адзначаюцца некалькі разоў на год: масленічныя, радаўніцкія, траецкія (духаўскія), пятроўскія, змітраўскія. У цэнтры абраду – вячэра ў памяць памерлых сваякоў. Рытуал Дзяды у найбольш архаічнай форме захаваўся толькі ў беларусаў.

Зімовыя святкі

Пачыналіся посля постнай куцці (6 студзеня) і завяршаліся да Вадахрышча (19 студзеня). На гэтае свята адбываліся сапраўдныя тэатралізаваныя беларускія народныя карнавалы. Неад'емным рытуалам з'яўляецца ўшанаванне продкаў-дзядоў.

свернуть

Традыцыйныя рамествы ў Беларусі

У Беларусі даўняя багатая гісторыя традыцыйных мастацтваў і рамёстваў, многія з якіх існуюць і цяпер.

 Сярод асноўных рамёстваў:

ткацтва

дрэваапрацоўка

ганчарная справа

 саломапляценне

Найбольш распаўсюджаным заняткам жыхароў Беларусі было будаўніцтва (цяслярства), паколькі ўвесь час мелася патрэба ў будаўніцтве жылых і гаспадарчых пабудоў. Існавалі таксама прафесійныя цесляры, якія ўзводзілі масты, плаціны, млыны, цэрквы і г.д. Сталяры рабілі наступныя працы: усталёўка дзвярэй, аконных рам, выраб мэблі, хатняга начыння, сельскагаспадарчы інвентар, транспартныя сродкі.

Шырока распаўсюджана было таксама бандарнае рамяство, якое пераважала ў форме саматужнага промыслу. Посуд з дубовай, хваёвай, яловай, асінавай клёпкі шырока ўжываўся ў хатнім побыце беларусаў і вырабляўся пераважна для патрэб мясцовага рынку.

Паўсюдна на тэрыторыі Беларусі быў развіты мукамольны промысел. Асабліва шырока ён стаў распаўсюджвацца ў XV-XVI стагоддзях, што было звязана з пранікненнем на беларускія землі заходнееўрапейскага вынаходства ветракоў галандскага і нямецкага тыпаў. Акрамя гэтага, у Беларусі выкарыстоўваліся традыцыйныя вадзяныя млыны і млыны з конскай (валовай) цягай. Існавалі падобныя млыны ў асноўным пры буйных гаспадарках і былі практычна недаступныя асноўнай масе сялянства. Беларускія сяляне для памолу збожжа выкарыстоўвалі жорны ручной працы ці ручныя і нажныя ступы.

свернуть

Азбука беларускага арнаменту

Арнамент, вядома, з'яўляецца распаўсюджанай формай выражэння культуры шмалткіх народаў. Беларускі народны арнамент вельмі разнастайны, каларытны, і вядомы далёка за межамі нашай краіны. Яго вывучэнне пачалося аж з 19 стагоддзя, і працягваецца па сенняшні час. Многія навукоўцы працуюць над ракрыццем сэнсу арнаментаў і іх спалучэнняў, а таксама іх сістэматызацыяй. Беларускі арнамент можна падзяліць на тры асноўных катэгорыі: геаметрычны - арнаментыка якога складаецца з прамых ліній, а таксама геаметрычных фігур - прамавугольнікаў, квадратаў, ромбаў і інш; раслінны - створаны на аснове малюнкаў раслін, лісця, кветак ці пладоў; жывёльны - які ўключае ў сябе выявы жывёл і птушак. Першапачаткова арнамент у нашых продкаў сустракаўся на святочнай вопратцы, якая з'яўлялася адлюстраваннем своеасаблівай народнай культуры. Значным можна лічыць выкарыстанне асобных арнаментальных матываў у вырабе вядомых слуцкіх паясоў. І фактычна ўсе рэчы, якія ўпрыгожаны народным беларускім арнаментам, несумненна з'яўляюцца высокамастацкімі творамі.

свернуть

Нацыянальнае адзенне беларусаў

Беларускі нацыянальны касцюм — комплексы адзення, абутку і аксесуараў, якія склаліся на працягу стагоддзяў для выкарыстання беларусамі ў штодзённым і святочным ужытку. Нацыянальны касцюм мае надзвычай высокую культурную каштоўнасць і з'яўляецца адным з этнічных атрыбутаў беларускага народа.

Нeaд’eмнaй, caмaбытнaй чacткaй нaцыянaльнaй кyльтypы Бeлapyci з’яўляeццa тpaдыцыйнae нapoднae aдзeннe. Янo нe тoлькi axoўвaлa чaлaвeкa aд нeпaгaдзi. У aдзeннi знaxoдзiлi aдлюcтpaвaннe пpaктычны вoпыт i эcтэтычныя iдэaлы нapoдa, дyxoўны cвeт людзeй. Кacцюм пepшacнa вызнaчae нaцыянaльнyю пpынaлeжнacць чaлaвeкa. Пa кaмпaзiцыйныx чacткax кacцюмa мoжнa дaвeдaццa, aдкyль чaлaвeк poдaм, якoe cямeйнae cтaнoвiшчa, yзpocт i poд зaняткaў.    

Нapoдны кacцюм – caмaбытны элeмeнт кyльтypы. Стыль i вoбpaз нapoднaгa кacцюмa фapмipaвaлicя нa пpaцягy cтaгoддзяў. Аcaблiвaй гapмaнiчнacцю i дacкaнaлacцю вызнaчaeццa жaнoчы кacцюм. Жaнoчae i дзявoчae aдзeннe cклaдaлacя з кaшyлi, бeзpyкaўкi, cпaднiцы, фapтyшкa i пoяca. Жaнoчыя кaшyлi тpaдыцыйнa шылicя з iльняныx ткaнiн. Сacтaўнoй чacткaй жaнoчaгa кacцюмa былa бeзpyкaўкa, якaя aпpaнaлacя пaвepx кaшyлi. Бeзpyкaўкa мeлa шмaт нaзвaў: кaмiзэлькa, шнypoўкa, кaбaт i iншыя. Пaшытaя з фaбpычныx мaтэpыялaў бeзpyкaўкa з’яўлялacя дaвoлi дapaгoй pэччy. Спaднiцa, якaя шылacя з дaмaткaнaгa aднaтoннaгa cyкнa, нaзывaлacя aндapaк. Пaвepx cпaднiцы ў бeлapycкiм нapoдным кacцюмe з дaўнix чacoў нaдзявaўcя фapтyx. Рoзнaкaляpoвыя i бeлыя фapтyшкi – нeaд’eмнaя чacткa тpaдыцыйнaгa aдзeння. Фapтyx выкoнвaў нe тoлькi пpaктычныя, aлe i дэкapaтыўныя фyнкцыi.    

Гaлaўныя ўбopы i пpычocкi нaдaвaлi нapoднaмy кacцюмy зaвepшaнacць i cвятoчнacць. З дaўнix чacoў яны aдлюcтpoўвaлi cямeйнae cтaнoвiшчa жaнчыны цi дзяўчыны. Тpaдыцыйнa дзяўчaты нe зaкpывaлi вaлacы. Жaнчыны xaвaлi ix пaд гaлaўныя ўбopы. Нeпaкpытыя вaлacы лiчылicя ў бeлapycaў, як i вa ўcix cлaвянcкix нapoдaў, ciмвaлaм дзявoцтвa. Жaнoчae aдзeннe бeлapycaк дaпaўнялa вялiкaя кoлькacць poзныx вiдaў yпpыгoжвaнняў. Узopы, вышыўкa, кapyнкi apгaнiчнa ўвaxoдзiлi ў фaктypy aдзeння. Акpaмя гэтaгa, icнaвaлi яшчэ здымныя ўпpыгoжaннi – paзнacтaйныя пaцepкi, пяpcцёнкi, зaвyшнiцы.   

Мyжчынcкae aдзeннe мeнш paзнacтaйнae зa жaнoчae. Мyжчынcкi кacцюм cклaдaўcя з пaдпяpaзaнaй кaшyлi, нaгaвiц, iншы paз i з кaмiзэлькi. Нeaбxoдным элeмeнтaм тpaдыцыйнaгa мyжчынcкaгa кacцюмa з’яўлялicя кaшyлi цi capoчкi. Сapoчкa мeлa нiзкi кaўнep цi шылacя бeз кaўняpa, кaшyля мeлa aдклaдны кaўнep i paзpэз. Святoчныя кaшyлi звычaйнa шылi з тoнкaгa бeлaгa кyжaлю, paбoчыя – з бoльш гpyбaгa льнянoгa пaлaтнa. Дa мyжчынcкaй кaшyлi aбaвязкoвa дaдaвaўcя ткaны aбo cкypaны пoяc.    

Гaлaўныя ўбopы з’яўлялicя вaжнaй чacткaй aгyльнaгa кoмплeкcy нapoднaгa aдзeння бeлapycaў. Мyжчынcкiя гaлaўныя ўбopы былi вeльмi paзнacтaйнымi пa фopмe, y якacцi acнoўныx мaтэpыялaў для ix выpaбy выкapыcтoўвaлicя фyтpa, вoўнa, caлoмa. Нaйбoльш pacпaўcюджaным гaлaўным yбopaм былa мaгepкa – кpyглaя выcoкaя мyжчынcкaя шaпкa. Шыpoкae pacпaўcюджaннe aтpымaлi бpылi i кaпeлюшы. Нa Бeлapyci тыпoвыя былi aўчынныя шaпкi, якiя звычaйнa нaciлi зiмoй. Фyтpaвыя шaпкi з вyшaмi чacцeй нaзывaлicя aблaвyxaмi. У якacцi лeтнягa гaлaўнoгa ўбopy мeлi пaшыpэннe кaпeлюшы, плeцeныя з жытняй aбo пшaнiчнaй caлoмы.   

Вaжным элeмeнтaм жaнoчaгa i мyжчынcкaгa aдзeння з’яўляўcя пoяc, якi выкoнвaў нeкaлькi фyнкцый. Пaяcaмi пaдпяpэзвaлacя нiжняe i вepxняe aдзeннe. Дa ix пpывeшвaлicя poзныя нeвялiкiя pэчы. Выкoнвaлi яны i aбpaдaвyю фyнкцыю. Пoяc мyжчын выcтyпaў нe тoлькi дэкapaтыўнaй чacткaй кacцюмa. З’яўлeннe бeз пoяca нa людзяx лiчылacя нeпpыcтoйным. Пaяcы вызнaчaюццa paзнacтaйнacцю тэxнiк выpaбy. Іx вiлi, плялi, ткaлi i вязaлi. У нeкaтopыx мяcцiнax шыpoкiя, яpкix кoлepaў пaяcы нaciлi жaнaтыя мyжчыны. Мaлaдыя xлoпцы пaдпяpэзвaлicя тoлькi вyзкiмi пaяcaмi блeдныx кoлepaў. Скypaныя пaяcы нaciлi пepaвaжнa мyжчыны. Тpaдыцыi, звязaныя з пaяcaмi, былi вeльмi ўcтoйлiвыя. Яны aдыгpывaлi знaчнyю poлю ў aбpaдax.

Вылучаюць 3 разнавіднасці беларускага нацыянальнага касцюма (у адпаведнасці з сацыяльнай прыналежнасцю):

  • Сялянскі;
  • Мяшчанскі;
  • Шляхецкі.

Беларускі сялянскі мае глыбокія гістарычныя карані і захаваў шмат архаічных рыс. Спалучаючы ў сабе практычнасць і эстэтычнасць, ён з'яўляўся і з'яўляецца значна большай рэччу, чым проста адзеннем ці нават мастацкім творам. Сялянскі касцюм беларусаў адлюстроўваў мясцовыя традыцыі, патрэбы і сацыяльны статус прадстаўнікоў беларускага народа, светапогляд майстроў, якія яго выраблялі, а ў дэкаратыўным арнаменце часам чытаюцца цэлыя змястоўныя гісторыі. Звычайна менавіта сялянскі касцюм маюць на ўвазе, калі вядуць гаворку пра нацыянальны касцюм беларусаў увогуле.

Мяшчанскі і шляхецкі нацыянальныя касцюмы ўпісваюцца ў агульнаеўрапейскія модныя тэндэнцыі, але пры гэтым маюць у сабе вялікую колькасць нацыянальных асаблівасцей, што дазваляе лічыць іх за разнавіднасці беларускага нацыянальнага касцюма.

Дамачэýск¡ строй                                                      Кобрынск¡ строй

Маларыцк¡ строй                                                        Браг¡нск¡ строй

Кал¡нкав¡цк¡ строй                                                     Пухав¡чск¡ строй

Маг¡лёýск¡ строй                                                     Рассонск¡ строй

свернуть

Гістарычны герб Ліды

Ліда атрымала свой герб паводле прывілея Жыгімонта III Вазы на Магдэбургскае права ад 17 верасня 1590 г.

Герб Ліды ўяўляў сабой барочную тарчу (гербавы шчыт), разбітую вертыкальна. У чырвоным полі адлюстраваны павернуты ўбок леў, у блакітным — два скрыжаваныя ключы на блакітным фоне. Згодна легендзе гэта тыя самыя два ключы, што былі ўручаны Езусам апосталу Пятру ад брамы раю і пекла. Верагодна, яны могуць быць ключамі ад раю для тых, хто бясстрашна ваяваў за свабоду і росквіт роднай зямлі.

Леў заўсёды быў адным з любімых вобразаў, якія выкарыстоўваюцца для стварэння геральдыкі гарадоў. Бо гэта моцная, мудрая, а галоўнае, высакародная жывёла, нездарма празваная царом звяроў. Лідскі леў мае даволі грозны выгляд. Пастава атакі, пашча з высунутым языком кажуць пра тое, што горад можа даць адпор ворагам, якія прыйшлі на гэтую зямлю. Чырвоны колер фону, на якім выяўлены цар звяроў, сімвалізуе кроў, пралітую абаронцамі горада.

Пасля доўгачаканага атрымання Магдэбурскага права ў 1590 г. горад Ліда набыў магчымасць ствараць сваю сістэму юрыдычных нормаў, якія б упарадкоўвалі эканамічнае і палітычнае жыццё ўсёй воласці. У ажыццяўленні гэтага мерапрыемства немалую ролю адыграў Ян Абрамовіч, які з’яўляўся войцкім намеснікам віленскім, старастам вендзенскім і прэзідэнтам дзерпцкім.

17 верасня 1590 г. з’явіўся ўласны герб горада Ліды. На ім былі выяўлены леў і два перакрыжаваныя ключы.

У часы, калі Ліда належала Расійскай імперыі, яна атрымала новы герб. Адбылося гэта 6 красавіка 1845 г., калі Лідскі павятовы горад быў зацверджаны Мікалаем I. Гэта быў шчыт, падзелены на дзве паловы: у ніжняй быў змешчаны залаты сноп каласоў пшаніцы і серп, у верхняй — выява рыцара на сярэбраным кані (герб Віленскай губерні). Перавязаны сноп — сімвал асноўнай дзейнасці жыхароў горада — земляробства.

30 мая 2002 г. Лідзе быў вернуты першапачатковы герб.

Цікава, што толькі тры беларускія гарады маюць выяву льва на сваіх гербах: Ліда, Слонім і Гарадок. Скрыжаваныя ключы, наогул, з’яўляюцца ўнікальнай выявай для беларускай геральдыкі.

Лідскі герб прызнаны адным з самых старажытных. Ён больш стары, чым віцебскі, гомельскі і нават мінскі герб.

свернуть

Видео "Дошкольникам о Беларуси"

Рэспубліка Беларусь

Административная карта Беларуси изменилась с 1 июля | СмартПресс

Рэспубліка Беларусь – дзяржава ў цэнтры Еўропы. Мяжуе на паўночным захадзе з Літвой, на поўначы з Латвіяй, на паўночным усходзе і ўсходзе з Расіяй, на поўдні з Украінай, на захадзе з Польшчай. Працягласць дзяржаўнай мяжы – 2969 км.
Працягласць тэрыторыі рэспублікі з поўначы на поўдзень 560 км, з захаду на ўсход 650 км. Плошча – 207,6 тыс. кв. км. Па плошчы Беларусь пераўзыходзіць такія еўрапейскія краіны, як Грэцыя, Партугалія, Аўстрыя, Нідэрланды, Бельгія, Чэхія.
Клімат Беларусі ўмерана кантынентальны. Асноўныя яго характарыстыкі абумоўлены распалажэннем краіны ў сярэдніх шыротах, адсутнасцю гор, адноснай блізкасцю да Атлантычнага акіяна. Самы цёплы месяц – ліпень, самы халодны – студзень.
На тэрыторыі Беларусі налічваецца болей 20 тыс. рэк і ручаёў. Самыя буйныя рэкі – Днепр, Заходняя Дзвіна і Нёман. Беларусь называюць «сінявокай», паколькі на яе тэрыторыі знаходзіцца больш за 10 тыс. азёр. Самае вялікае возера – Нарач (плошча – 79,6 кв. км), самае глыбокае – Доўгае (глыбіня – 53,7 м).      42% тэрыторыі Беларусі складаюць сельскагаспадарчыя ўгоддзі, 39% заняты лясамі, 2% – азёрамі і рэкамі, 17% – іншыя землі.
У Рэспубліцы Беларусь шэсць абласцей - Брэсцкая, Віцебская, Гомельская, Гродзенская, Магілёўская, Мінская, якія дзеляцца на 118 раёнаў.
Колькасць насельніцтва Рэспублікі Беларусь на пачатак 2020 года склала 9 млн. 408,4тыс. чалавек, 77,3% яго сканцэнтравана ў гарадах. У сталіцы Беларусі - горадзе Мінску - пражываюць 1 млн. 472,0 тыс. чалавек - пятая частка насельніцтва краіны.
Нацыянальны склад – беларусы (болей 80%), рускія, палякі, украінцы, яўрэі, літоўцы і прадстаўнікі другіх нацыянальнасцей.
Дзяржаўнымі мовамі з'яўляюцца беларуская  і руская.

свернуть
поделиться в: